Публикации

“Працоўная слава” : “ Дзіця ў канфліктнай сям’і”

Як вядома, псіхіка дзіцяцi, яго душэўны склад, успрыманне і адносіны да акружаючага міру, другім людзям і да сябе самога фарміруюцца з самага ранняга дзяцінства ў бацькоўскай сям’і пад уплывам той атмасферы, якая пануе ў доме. Эмацыянальны настрой, які пераважае ў адносінах бацькоў, мае тут немалаважнае значэнне. Парой бацькі зусім не аддаюць сабе справаздачы ў тым, што іх няўменне вырашыць асабістыя праблемы вялікім цяжарам кладзецца на дзіцячыя плечы, прыводзячы да з’яўлення ў псіхіцы ачагоў паталагічных перажыванняў. Сіла і глыбіня рэакцыі залежыць ад узросту, вопыту, атрыманага да гэтага ў сям’ і ў жыцці, ад характару, темпераменту, выхаванасці і чуласці. Патрэбна помніць, што неакрэплая псіхіка малышоў, падлеткаў і нават юнакоў схільная да стрэсаў.

Дзецям важна адчуваць сябе фізічна і псіхалагічна абароненымі ў сям’і. Сваю абароненасць яны звязваюць са стабільнасцю ў адносінах з дарослымі. Да чаго можа прывесці сітуацыя,  калі дзіця  ў самыя першыя гады жыцця нічога не бачыць вакол сябе, акрамя бесперапынных спробаў то аднаго,  то другога з бацькоў атрымаць верх над другім і навязаць  сваё індывідуальнае ўспрыманне свету? Канфлікты, сваркі, нават проста часты выраз незадаволенасці  пазбаўляюць яго пачуцця бяспекі. Для дзіцяці на яго ўзроўні павінны быць прадказуемымі паводзіны дарослых, толькі тады яно пачынае верыць у іх надзейнасць, у абароненасць яго інтарэсаў і нават жыцця.

         Адчуванне знешняй нестабільнасці, пачуццё неабароненасці сярод блізкіх людзей – фактар, які вельмі неспрыяльна адбіваецца на фарміраванні дзіцячай псіхікі. Ён прыводзіць да паталагічных страхаў, вечнаму напружанню, цяжкім, нават кашмарным снам, замыканню ў сабе, няўменню зносіцца з  аднагодкамі і да другіх непрыемных наступстваў, што ў канечным выніку можа зрабіць з дзіцяці “душэўнага інваліда”, чалавека, які баіцца здзейсніць хаця б які-небудзь самастойны ўчынак.

         Дзеці малодшага ўзросту бываюць так паглынутыя эмоцыямі жахаў, страхаў і пакутаў, што аказваюцца не ў стане супрацьпаставіць ім хаця бы слабыя бар’еры розуму. Нават калі дзеці вельмі малыя, яны ўсе роўна адчуваюць канфліктныя станы ў бацькоўскіх адносінах, рэагуюць на сваркі паміж бацькамі вельмі асэнсавана і тонка іх адчуваюць.

У канфліктных сем’ях, як правіла, прымяняецца забарона на выражэнне любых адмоўных адчуванняў у дзяцей, што не ўзгадняецца з прыроднай дзіцячай непасрэднасцю. Дзіця баіцца выказаць сваю думку па любому пытанню, таму што ведае, што можа не толькі не сустрэць належнага разумення, але нават вызваць бацькоўскі гнеў, раздражненне. Узнікае непасільная задача – хаваць моцныя эмоцыі, што ненатуральна ў дзіцячым узросце. Часта дзеці не вытрымліваюць падобнай сітуацыі і “ламаюцца”. Аднак, на жаль, праяўленне гэтай ломкі не заўважаецца бацькамі, або, наадварот, замест жадання разабрацца ў тым, што на самай справе адбываецца з дзіцем, вызывае ў іх неадэкватную рэакцыю раздражнення і незадаволенасці яго паводзінамі. Бацькам, напрыклад, незразумела, чаму сын ці дачка няўцешна плача з-за відавочнай дробязі – заўвагі, зробленай не тым тонам, або неатрыманні чакаемай пахвалы. Павелічэне ліку капрызаў, зноў жа, на іх думку, зусім неабаснаваных (дзіця сытае, адзетае, у цяпле, мае ўсё неабходнае), звычайна трактуецца як праяўленне недапушчальнага духу проціваслоўя і непаслухмянасці, пагэтаму адразу ж спыняецца.

Душэўная траўматызацыя дзяцей – не адзінае наступства назіраемых імі сямейных канфліктаў. Знаходзячыся ў канфліктным стане, бацькі не заўважаюць, як нарастае адчужэнне дзяцей, і замест чакаемай любові і павагі  яны могуць атрымаць ад іх у адказ непрыязнасць, а часам  і глыбокую нянавісць. Наўрад падрастаючае дзіця, пастаянна назіраючы, як бацька ці другія родзічы зневажаюць яго маму, сумее захаваць павагу да іх, бо рознагалоссямі і бурным выясненнем адносін яны страцілі аўтарытэт у яго вачах. Наўрад дзіця зможа пераадолець у сабе адчуванне непрыязнасці да пастаянна сварачыхся бацькоў і згодзіцца, як раней, выконваць прад’яўляемыя да яго патрабаванні.

Сваркі і канфлікты паміж бацькамі могуць прывесці і да таго, што дзіця ўстане на бок таго, хто падасца яму маючым рацыю. Моцная непрыязнасць да бацькі ці да маці можа перарасці ў глыбокую нянавісць і пакінуць свой след у дзіцячай душы на ўсе жыцце. Часцей за ўсе гэта праяўляецца ў выглядзе агрэсіўнасці, якая накіроўваецца не толькі на нялюбага бацьку ці маці, але і на сваё акружэнне. Першапачаткова дзіця было ўпэўнена, што яно любіма абоімі бацькамі, але сварка паміж імі паказвае, што яно па-за іх інтарэсаў, бо яны заняты асабістымі праблемамі. Вырваны з-пад бацькоўскай абароны па віне таго, хто першым (з пункту гледжання дзіцяці)  распачаў скандал, яно першапачаткова адчувае пачуццё разгубленасці: ці зможа яно  справіцца з цяжкасцямі без бацькоўскай падтрымкі? Паступова пачуццё боязні змяняецца агрэсіўнасцю, накіраванай на таго з бацькоў, па віне якога ён быццам бы страціў такую неабходную падтрымку другога і страціў адчуванне бяспекі. Агрэсіўныя рысы характару могуць развіцца ў яго як вынік абароннай рэакцыі псіхікі для унутранай самаабароны.

У падобнай сітуацыі, рухомы невырашальнымі ўнутранымі супярэчнасцямі, абумоўленымі перажываннямі ў адносінах да адных і тых жа людзей любові і нянавісці адначасова, дзіця перастае давяраць не толькі бацькам, але і ўсім тым, хто яго акружае. Дзіцячыя ўражанні такога роду ствараюць перадумовы для дысгарманічнага развіцця асобы, ускладняюць яго адносіны з аднагодкамі.

 Многія бацькі   мяркуюць, што драма  сямейных адносін балюча перажываецца дзіцем толькі тады, калі яно з’яўляецца сведкам іх адкрытых  сутыкненняў паміж сабой. На самой справе для дзіцяці прынцыпова нічога не мяняецца, калі пры ім адкрыта не сварацца, не б’юць посуд, а знарочыста захоўваюць маўклівы спакой. Нават не разумеючы зместу таго, што адбываецца ў сям’і, дзіця міжволі ўбірае эмацыянальны строй канфлікту: яно заўважае халоднасць і адчужанасць бацькоў адзін7 да аднаго, безразлічча ці абыякавую ветлівасць у іх манеры трымацца, у тоне размовы. Скрытая напружаная абстаноўка ў сям’і – для дзяцей зло не меншае, чым адкрытыя скандалы бацькоў, суправаджаныя ўзаемнымі абразамі.

У канфліктных сем’ях магчымы сітуацыі, калі бацькі міжволі пераносяць на дзяцей свае эмацыянальныя адносіны адзін да аднаго. Падобны зрух канфлікту назіраецца ў тых выпадках, калі канфліктная сітуацыя доўгі час застаецца нявырашанай. Напружанасць у сямейных адносінах, якая суправаджаецца пацуццем раздражнёнасці, прыкрасці, варожасці, непрыязні, выліваецца на дзяцей. Асабліва часта гэта назіраецца тады, калі дзіця падобна на аднаго з бацькоў ці знешнасцю, ці рысамі характару. Тады эмацыянальнае ўспрыманне дзяцей, адзнака іх паводзін і ўчынкаў ва многім абумоўліваюцца адносінамі бацькоў адзін да аднаго. Бацькі як бы перастаюць бачыць  сваіх дзяцей такімі, якія яны ёсць. У іх учынках, дзеяннях кожны бачыць свайго супруга, і не з лепшага боку. З’яўляецца ўскосная магчымасць для ўзаемных прэтэнзій, абвіненняў,  выражэння незадавальнення. Звяртаючыся з рэзкімі заўвагамі да дзіцяці, бацькі як бы апелююць адзін аднаму, не прымаючы ў ім нежаданыя, з іх пункту гледжання, рысы характару адзін аднаго.

Праяўляючы негатыўныя пачуцці ў адносінах адзін да аднаго не прама, а апасрэдавана, праз дзіця, вымяшчаючы на ім сваю раздражненасць і варожыя пачуцці, бацькі тым самым змяншаюць напружанасць у сваіх адносінах. У такіх выпадках канфлікт паміж імі як быццам бы адсутнічае. Для дзяцей жа гэта яшчэ больш псіхатраўмуючая сітуацыя, паколькі бацькі, ствараючы выгляд, што выхоўваюць дзіця, спрабуюць выхоўваць адзін аднаго, праяўляючы да дзіцяці нетрываласць, максімалізм, недавер, афект і фізічныя пакаранні, гэта значыць усё тое, што неўсвядомлена ім хацелася б выплюхнуць на свайго брачнага партнёра.

Аказваючыся ў эпіцэнтры невырашальнага бацькоўскага канфлікту, дзіця не толькі само адчувае душэўнае ўзрушэнне, міжволі становячыся аб’ектам эмацыянальнай разрадкі бацькоў, але і яшчэ больш раз’ядноўвае іх. Персаніфіцыруючы дзіця па канфліктна-прыемлемаму вобразу адзін аднаго і рэагуюы на яго агрэсіўна, бацькі непазбежна ўступаюць у канфлікт з дзіцем, не прымаючы на ўвагу яго духоўныя запросы і індывідуальнасць.

Супрун Ніна Уладзіміраўна., педагог-псіхолаг ДУА “Дашкольны

цэнтр развіцця дзіцяці “Расінка” г.Валожын

свернуть