Дзень роднай мовы

22.02.2021

19 лютага у нашай установе прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны да міжнароднага дня роднай мовы.

З самага ранку чуліся словы “прывітанне”, “добрай раніцы”, “прыемнага дня” - так адбылася акцыя “Прывітаемся па беларуску!”. Завітаў  на сустрэчу да дзяцей дзед Барадзед. Разам з Барадзедам адбылася вяселая ранішняя гімнастыка, складзеная  на аснове беларускіх народных гульняў. Дзед загадваў дзецям загадкі, гуляў у беларускую народную гульню “Гарлачык ”.

Педагогі разам с дзецьмі правялі гутаркі “Па дарозе ў дзіцячы сад”. На працягу дня чыталі беларускія творы, расказвалі беларускія народныя казкі.  Дзеці с задавальненнем удзельнічалі у тэатральных хвілінках, забавах, гулялі у сюжэтна-дыдактычныя гульні, інсцэніравалі казкі разам з дарослымі.

Для бацькоў у кожнай групе была прапанавана выстава матэрыялаў “Размаўляем па-беларуску”